Міжнародны музычны фестываль «Залаты шлягер» праводзіцца ў горадзе Магілёве (Беларусь) з 1995 года для захавання і працягнення лепшых традыцый музычнай культуры ў песенным жанры, і нагадвае гледачам хіты мінулых гадоў. З 1996 года фестываль таксама адкрывае новыя імёны, праводзячы конкурс маладых выканаўцаў.
У 1998 годзе на конкурсе ў межах «Залатога шлягера», дзе маладыя выканаўцы прадстаўлялі рэтрашлягеры, Ірыне Дарафеевай журы, якое ўзначальваў Юрый Саульскі, прысудзіла I прэмію.
У студзені 1999 года Ірына Дарафеева прадстаўляла Беларусь на конкурсе выканаўцаў у межах міжнароднага муззычнага фестывалю ў Вільнюсе (Літва). Правілы конкурсу прадугледжвалі сцэнічныя выступленні ў класічным конкурсным фармаце і выступленне ў клубе з песняй дыскатэчнага, танцавальнага характару. Ірына прадставіла ў Вільнюсе песні «Рэмедыум» Севярына Краеўскага і Магды Чапіньскі і «Венера» з рэпертуару групы «Шокін блю». З конкурсу Ірына вярнулася са званнем лаўрэата і прызам глядацкіх сімпатый.
Музычны фестываль папулярнай музыкі «Discovery» («Адкрыццё») з 1992 года праходзіць у летняй сталіцы Балгарыі – горадзе Варна і заявіў аб сабе як падзея ў сучаснай музыцы, дзе сустракаюцца выканаўцы з Балгарыі, Балканскіх краін і іншых дзяржаў, якія прадстаўляюць культурную разнастайнасць свету. Фестываль «Discovery» адкрывае не толькі новыя імёны выканаўцаў, але і новыя песні, якія згодна правілам ставараюцца і рыхтуюцца спецыяльна для фестывалю.
Ирина Дорофеева участвовала в фестивале «Discovery» в 1999 году. С этого музыкального смотра Ирина вернулась со званием лауреата I премии.
Міжнародны фестываль мастацтваў «Славянскі базар у Віцебску», заснаваны ў 1992 годзе Беларуссю, Украінай і Расіяй для аб'яднання і абмена лепшымі дасягненнямі нацыянальных культур славянскіх народаў, сёння з'яўляецца самымі знакамітым фестывалем на Беларусі, садзейнічае ўзаемадзеянню і ўзаемапранікненню розных культур, духоўнаму яднанню народаў свету. Дэвіз фестывалю – «Праз мастацтва да міру і ўзаемаразумення!».
Ірына Дарафеева з 1993 года ўдзельнічае ў фестывалі. Для канцэртаў фестывалю - часам разам з лепшымі творчымі калектывамі - рыхтаваліся лепшыя творы – «Рэчанька» (1998), «Вышита сорочка» (2006) з Дзяржаўным ансамблем танца Беларусі, «Твае рукі» (2005) з Прэзідэнцкім аркестрам Рэспублікі Беларусь.
У 1999 годзе Ірына ўдзельнічала ў конкурсе маладых выканаўцаў «Віцебск-99» у межах фестывалю «Славянскі базар у Віцебску». Выканаўшы дзве конкурсныя песні – «Балада» (у суправаджэнні дзяржаўнага канцэртнага аркестра Беларусі пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга) і «Рэмедыум» Ірына стала ўладальніцай I прэміі.
Міжнародны конкурс маладых выканаўцаў украінскай эстраднай песні імя Ўладзіміра Івасюка (з 2003 года праходзіць у форме Міжнароднага песеннага фестывалю «Пісня буде поміж нас») быў заснаваны ў 1993 годзе па ініцыятыве народнага артыста Украіны Мікалая Мазгавога. Конкурс праводзіцца ў тры туры, кожны ўдзельнік рыхтуе мінімум дзве конкурсныя песні з рэпертуару Ўладзіміра Івасюка.
Ірына Дарафеева ўдзельнічала ў конкурсе ў 1999 годзе, стаўшы першай прадстаўніцай Беларусі на музычным змаганні ў Чарнаўцах і заваявала III прэмію. Пасля гэтага сувязі Ірыны з конкурсам не прыпыніліся, арганізатары запрашалі яе ўдзельнічаць у канцэртах у якасці госця. Ірына прывозіла на конкурс імя У.Івасюка салістаў калектыва "Тэатр песні Ірыны Дарафеевай" – Вікторыю Дземянчук (III прэмія, 2000 год) і Віталя Скадорву (званне дыпламанта, 2001 год). Дзякуючы супрацоўніцтву з конкурсам імя У.Івасюка ў рэпертуары Ірыны з'явіліся песні Мікалая Мазгавога, Юрыя Рыбчынскага, Аляксандра Панамарова.
2004 год – Віцебская вобласць
2005 год – Мінская вобласць
Фестываль "Песні свету" у г.Камраце (Малдова)