Фактычна калектыў «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай» сёння ўяўляе сабой сілу, якая здольна выступаць з досыць разнастайным рэпертуарам, годна прадстаўляць Беларусь на вялікіх унутрырэспубліканскіх мерапрыемствах і за межамі радзімы. З 15 чэрвеня 2005 года Тэатр працуе ў складзе Беларускай дзяржаўнай філармоніі.
Акрамя таго, у гастрольных канцэртах (у тым ліку ў акцыі «Энэргія новага пакалення маладой Беларусі ў новым тысячагоддзі») з Ірынай Дарафеевай супрацоўнічалі: Вікторыя Дземянчук - удзельнічала ў конкурсах выканаўцаў на «Славянскім базары ў Віцебску» (II прэмія), конкурсе імя Уладзіміра Івасюка (III прэмія), «Мора сяброў» (Ялта) (II прэмія), запісвала песні для тэлепраекта «На скрыжаваннях Еўропы», выпусціла сольны альбом «Русские зимы»; Б'янка (Яна) – пасля «Тэатра песні Ірыны Дарафеевай» выступала з Сярогай, зараз прадстаўляе на эстрадзе сольны R-n-B праект; балет «Эос» - удзельнічал таксама ў фолк-мадэрн шоу-праграме «Каханачка», артысты з'яўляюцца салістамі студыі эстраднага танца Аляксандра Яфрэмава.
У розныя гады салістамі калектыва «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай» былі:
Тарыэл Майсурадзэ – аўтар і ваканаўца, выпусціў дыск «Это все любовь моя», прэзентацыя якога прайшла падчас сольнага канцэрта ў Канцэртнай зале «Мінск»;
Віталь Скадорва – пад кіраўніцтвам Юрыя Саваша і Ірыны Дарафеевай удзельнічал у конкурсе выканаўцаў эстраднай песні імя Ўладзіміра Івасюка, дзе стаў дыпламантам (званне дыпламанта было прысвоена толькі траім удзельнікам конкурсу), паралельна з Ірынай выконваў песні ўкраінскіх аўтараў – Святаслава Вакарчука («Ён шукае, дзе яна») и Мікалая Мазгавога («Мiнае дзень»). З'яўляецца салістам Маладзёжнага тэатра эстрады, дзе прадстаўляў сольную праграму;
Агнія (Алеся Дзержавец) – зараз працуе у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга;
Аніка (Ганна Благава) – аўтар, аранжыроўшчык і выканаўца, падчас работы ў калектыве «Тэатр песні Ірыны Дарафеевай» стала фіналістам Рэспубліканскага конкурсу маладых выканаўцаў «Фэст маладых», заваявала гран-пры і прыз за лепшую інтэрпрэтацыю літоўскай песні на Міжнародным конкурсе «Лета – Друскіненкай» (2006 год, Літва). Зараз працуе у Дзяржаўным канцэртным аркестры Рэспублікі Беларусь пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга. У 2007 годзе будзе прадстаўляць Беларусь на Міжнародным конкурсе выканаўцаў эстраднай песні на «Славянскім базары ў Віцебску». У 2005 – 2006 гадах група «DALI», створаная з маладых прафесійных рок-музыкантаў, выступала ў якасці музычнага калектыва Ірыны Дарафеевай, а таксама з сольнымі нумарамі падчас гастроляў «Тэатра песні Ірыны Дарафеевай».
У 2005 – 2006 гадах група «DALI», створаная з маладых прафесійных рок-музыкантаў, выступала ў якасці музычнага калектыва Ірыны Дарафеевай, а таксама з сольнымі нумарамі падчас гастроляў «Тэатра песні Ірыны Дарафеевай».